Wojna oczami dzieci

 

[1]

Ваеннае перажыванне

 

Найбольш цяжкім маім перажываннем падчас нямецкай акупацыі быў арышт маіх дзядзькі, цёткі і дзядулі. Здарылася гэта раніцой 6 сакавіка 1943 года ў Калоніі-Налэчуў у дзядзькі Солдка. У цёткі ў той час знаходзіўся дзядуля. Прыехалі немцы з аблавай, бо там раззброілі ў той час двух немцаў. Уварваліся ў кватэру, зрабілі ператрус у доме і знайшлі забароненыя газеты. Яны забралі дзядулю і адвезлі яго на станцыю. На другі дзень прыехалі па дзядзьку, але яго не было, то забралі цётку і павезлі на станцыю, кінулі ў склеп. На трэці дзень прыехалі за дзядзькам – акружылі дом і

[2]

звязалідзядзьку, забраліўтурмуўПулавах, ацёткувыпусцілі. Дзядзька і дзядуля былі разам у турме ў Пулавах тры тыдні. Там дзядзьку мучылі, збівалі і катавалі самым жорсткім чынам. Калі дзядзька вяртаўся пасля допытаў у камеру, выглядаў як труп. Ён вельмі цярпеў, але нікога не здаў. Дзядуля рабіў дзядзьку кампрэсы з халоднай вады і прасіў лекара для дзядзькі, але немцы адмовілі. Пасля трох тыдняў допытаў дзядулю звольнілі, а дзядзьку адвезлі ў Люблін у турму. Там праз тры месяцы зноў яго катавалі, а потым, верагодна, спалілі дзядзьку ў Майданку, таму што нічога больш пра яго не было чуваць.

[3]

                                                                       Пэнчулянка Барбара

                                                                       VI клас,

                                                                       Mашэнкі.

[стыль захаваны]

 



Dodaj komentarz






Dodaj

© 2013-2024 PRV.pl
Strona została stworzona kreatorem stron w serwisie PRV.pl