Wojna oczami dzieci

 

[1]

 

Мае перажыванні з часоў вайны     17.VІ.46 г.

 

З часоў вайны мне найбольш запомнілася адно здарэнне. Было гэта так: на занятыя немцамі тэрыторыі наступалі савецкія войскі. Аднойчы я з трыма сябрамі ішоў па дарозе. Мы спыніліся пад вялікім дубам, галіны якога сягалі зямлі. Побач стаяў дом, а за ім цягнулася доўгая паласа жыта. Мы сядзелі пад гэтым дрэвам і прыслухоўваліся да стрэлаў. Я адразу здагадаўся, што рускія перапраўляюцца праз Буг. Працягвалася гэта з паўгадзіны, калі за намі пачуўся нейкі страшны гук, я паглядзеў у той бок: нічога не было. Затым з кустоў пачалі выходзіць рускія ў касках і з аўтаматамі. Мы ўсе чацвёра ўпалі на зямлю. Усё часцей і бліжэй сталі рвацца снарады. Немцы ўзмацнілі стральбу ў кірунку польскіх і савецкіх войскаў. Калі я так ляжаў, абдымаючы зямлю,

[2]

я не бачыў нічога, толькі чорную зямлю, якая лятала ў паветры, і лісце, якое сыпалася з дрэва. У той жа момант я адчуў страшны боль у назе, павольна пасунуўся глыбей у жыта. Я ўбачыў Побач з сабой я ўбачыў аднаго з сяброў, які ляжаў нерухома. Калі ён заўважыў мяне, паспрабаваў падняцца. Быў увесь скрываўлены, па шчоках і вуснах цякла кроў. Дзесьці ўдалечыні пачуўся голас аднаго з нашых калегаў. Непадалёку знаходзіўся дом. Мы з цяжкасцю дабраліся да дзвярэй. Сені былі адчынены, таму мы ўвайшлі, хоць і з вялікім страхам. Я паглядзеў на сябра: ён хістаўся, а побач была лужына крыві. Трэба было шукаць паратунку. Праз нейкі час пачуўся плач, і я ўбачыў бацьку нашага сябра, які нёс свайго сына без адной рукі і з разбітымі грудзямі. Я паглядзеў на сябра, ён быў белы, вочы заплюшчаны. Пасля ўбачанага я пабег

[3]

да свайго дома, дзе нікога не знайшоў, бо ўсе знаходзіліся ў зямлянцы, пабудаванай сярод жыта. З цяжкасцю выйшаў з дому, нідзе нікога не было відаць, толькі кулі праляталі з віскам і выццём. Я пайшоў у бок зямлянкі, каб знайсці бацьку, таму што ў мяне вельмі балела нага. Цяжкая гэта была дарога, але калі я дабраўся і ўбачыў усю сям'ю, якая сядзела каля сцяны, мне стала лягчэй. Праз гадзіну прыйшлі рускія і сказалі, што немцаў ужо няма. І тады я адправіўся з двума сябрамі да доктара, бо трэцяга ўжо не было, таму што быў забіты немцамі. Гэты ўспамін і рубцы, якія на мне засталіся, заўсёды будуць ў маёй памяці.

                                                                      Раманаўскі Чэслаў, Славатычы, V кл.

                                                                                                              [стыль захаваны]

 

 

 

 

 

 

 



Dodaj komentarz






Dodaj

© 2013-2024 PRV.pl
Strona została stworzona kreatorem stron w serwisie PRV.pl