[1] |
Вішніцы, 19.VI.1946 г. Мае ваенныя перажыванні.
У 1944 годзе ішла нямецка-савецкая вайна. Калі немцы ўцякалі, то забіралі коней, кароў і прымушалі людзей капаць акопы. Калі немцы адступалі, то ўзрывалі масты. Увесь наш мост пайшоў уверх. Савецкія танкі прыехалі ўвечары. Я пабег да танкаў. Савецкія далі мне бінокль і я ў яго разглядаў Гарадзішча. Калі я ішоў дамоў, то раздваліся стрэлы з нямецкіх гармат, і я бачыў вялікія кулі, адна з якіх упала на адлегласці прыкладна 150 метраў ад мяне. Я бачыў, як Гарадзішча гарэла. Ноччу да нас прыходзіла шмат саветаў і калі я ўстаў, то не мог прайсці, давялося вылазіць праз акно. |
[2] |
Раніцой я пасвіў каровы. Рускія кінулі гранату, і я спалохаўся. Савецкія далі мне жоўты шырокі пояс. А я каля дому знайшоў 12 куль і гранату і аддаў савецкім.
Вуйтович Казімеж, V Б клас Вішніцы, павет Владава. [стыль захаваны]
|