Wojna oczami dzieci

 

[1]

Успаміны з часоў нямецкай акупацыі

 

      Пяць гадоў немцы гаспадарылі ў нашай краіне. Няма, мабыць, у Польшчы ніводнай сям'і, якую б не закранулі немцы - гэты варварскі народ. У гэтай cям’ізабралі кагосьці за дрот; у той арыштавалі бацьку і павезлі ў Асвенцым або ў Майданак, а колькі нявінных людзей расстралялі. Пра высяленне цэлых вёсак шмат чулі, таму і самі чакалі таго ж. Але пакуль было ціха.

Ды раптам 31 сакавіка 1943 г. на досвітку жандары акружылі вёску Вывлочку і хадзілі ад хаты да хаты, будзячы напалоханых людзей і выганяючы іх на плошчу пад фігурку. Мне было тады 9 гадоў, але, пачуўшы ўсё гэта пра іх ад дарослых, я жудасна баялася гэтых немцаў. Менавіта ў той дзень я вельмі здзівілася, што мама так рана будзіць мяне. У пакоі было яшчэ цёмна. Не паспела спытаць, у чым справа, як заўважыла, што каля ложка стаіць нямецкі жандар. Адразу адчула нешта дрэннае. Мама прымусіла мяне апрануцца і сказала, што немцы выганяюць нас з дому. Я пачала плакаць і хуценька апранулася.

[2]

Не было часу на зборы, і мы, як стаялі, так і выйшлі з дому, падганяемыя немцамі. Мама несла на руках маленькага браціка, які меў толькі адзін год. Пад фігуркай было ўжо вельмі шмат людзей. Некаторыя мелі з сабой коней, кароў, вазы, у іншых былі вузельчыкі за спіной, кошыкі ў руках. На ўзгорку стаялі немцы з аўтаматамі і пільна сачылі за намі, каб хто-небудзь не збег. Па дарозе снавалі туды-сюды машыны. Напэўна, немцы забіралі і вывозілі больш каштоўнае. Так мы стаялі некалькі гадзін і не ведалі, што з намі будзе. Мне было вельмі холадна, ці на самой справе, ці, проста, з-за страху. Раптам натоўп людзей зварухнуўся. Немцы загадалі мужчынам выйсці на дарогу і стаць па трое.

Які гэта быў жудасны момант, не магу апісаць. Усе дзеці сталі гучна плакаць. Бацькі развітваліся з сем'ямі і адыходзілі з той думкай, што ніколі іх не ўбачаць. Разам з іншымі пайшоў і мой тата. Жудасная думка пранзіла мяне: што будзе, калі немцы забяруць і маму, а мы застанемся адны. Я прытулілася да мамы, трымала ў руках медальёнік Маткі Боскай і ціхенька малілася, каб мама засталася з намі. Я вырашыла, што не адпушчу яе, лепей няхай мяне немцы заб'юць.

[3]

Потым жандары загадалі ўсім збірацца ў дарогу, і пагналі нас у бок Звежыньца.Усе, калі праходзілі каля фігуркі, кленчылі і хрысціліся, просячы Бога, каб ён меў нас у сваёй святой апецы.Калі мы падыходзілі да Звежыньца, за сабой убачылі клубы чорнага дыму над нашай вёскай. Цяжка апісаць, які плач і стогны раздаўся сярод натоўпу. Нам удалося ўцячы збегчы з натоўпу і схавацца на пошце, тату нашага таксама звольнілі, як супрацоўніка гміны. Астатнія людзі пайшлі за дрот.

           Шмат яшчэ падобных успамінаў можна было б апісаць. І сёння ў вольнай Польшчы мы цешымся з таго, што гэта толькі ўспамін пра тыя жудасныя перажыванні, якія ўжо ніколі не паўторацца.

                                                                      Яніна Пачэсна,

                                                               вуч. VI кл. Агульнаадукацыйнай

                                                               школы ў Звежыньцы

                                                                        [стыль захаваны]



Dodaj komentarz






Dodaj

© 2013-2024 PRV.pl
Strona została stworzona kreatorem stron w serwisie PRV.pl