Wojna oczami dzieci

 

[1]

Заданне. 6.VI.1946

Мае ваенныя перажыванні.

У нядзелю раніцой, калі я яшчэ спаў, раздаліся стрэлы. Я гляджу, а там столькі немцаў, людзі ўцякаюць, хто у поле, хто на сенажаць. Бачым, як бяжыць брат бацькі. Дзядзька не змог далей бегчы і кінуўся да нас на гарышча. Ён думаў, што яго не заўважылі. Але немцы ўбачылі здалёк, што нехта забег да нас, і акружылі нашу хату, пачалі

[2]

шукаць. Мой тата тады чысціў коней у стайні. Уляцелі двое манголаў у стайню і, не пытаючыся пра дакумент, забралі тату і паставілі яго пад плотам. Насупраць стаялі двое з накіраванымі аўтаматамі, гатовымі выстраліць. Іншыя пайшлі на гарышча, дзе знайшлі дзядзьку. Адразу ж яго забілі. Нас загналі ў кватэру і сказалі: «усіх расстраляць». Тады нейкі

[3]

старэйшы загадаў выносіць дзядзьку з гарышча. Убачылі сапраўдны дакумент у таты і адпусцілі. Пакінулі наш дом.

                                                                   Мошна Хенрыка Хатайчікуўна – ІІІ кл.

[стыль захаваны]

 



Dodaj komentarz






Dodaj

© 2013-2024 PRV.pl
Strona została stworzona kreatorem stron w serwisie PRV.pl