Мае успаміны пра нямецкую акупацыю
Я добра памятаю верасень 1939 года. Польскія войскі адступалі, прыкрываючы натоўпы грамадзянскага насельніцтва, якое рухалася ў абозах па шашы. Уцякалі ўсе, баючыся немцаў. У дзень раўлі самалёты-бамбардзіроўшчыкі, так што амаль усе жыхары Звежыньца ўцякалі ў лес, вяртаючыся на ноч у свае хаты. Так адбывалася да таго дня, пакуль ў мястэчка не увайшлі немцы. Потым усё супакоілася, але супакоілася на першы погляд. Час ад часу мы чулі пра арышты. У 1943 г. немцы пачалі высяляць суседскія вёскі, а насельніцтва змяшчаць за дрот. Натоўпы стомленых людзей, з невялікімі ванзэлкамі ў руках немцы гналі па шашы. Страшнае гэта было відовішча. На фоне падпаленай вёскі Вывлочкі натоўп людзей гналі, як быдла. Самае страшнае было ў Сохах. Самалёты разбамбілі вёску. Усе хаты згарэлі. Амаль 500 чалавек былі забіты. За дротам касіў тыф і іншыя страшныя хваробы. У людзей там не было ні чыстай вады, ні ежы. У бараках кішэлі паразіты. Затым немцы выдалі распараджэнне, каб людзі, якія знаходзяцца за дротам, аддалі дзяцей пад апеку камітэта. Тое, што прайшлі людзі, цяжка апісаць. Адны вярнуліся ў спаленыя хаты, іншых вывезлі ў лагеры смерці. Наступленне польскіх і савецкіх войскаў вызваліла нас ад немцаў.
Крысціна Мазуркевіч
вуч. V Б кл.,
Звежынец, 13.VI.1946 г.
[стыль захаваны]