[1] |
Маё самае глыбокае перажыванне. У нядзелю 12 красавіка 1942 года войт Мюлер загадаў солтысам склікаць сход усёй гміны Пётркуў. Раніцой у нядзелю каля гміны сабраліся людзі; выйшаў войт на ганак і кажа: «Нас так шмат, што ў будынку гміны мы не змесцімся. У такім выпадку, мы пойдзем на надворак, а дакладней на гумны». Паставіў людзей у шарэнгу па чацвёра, наперадзе святары, а іх было чацвёра. Яны ішлі па чорным калідоры, утвораным жандарамі. Яны апынуліся перад маленькай брамкай. Калі ўбачылі шыбеніцу, хацелі ўцячы, але не змаглі, таму што былі акружаны жандарамі. Як увайшлі, войт іх палічыў. На шыбеніцы было шэсць зашмаргаў. Неўзабаве прыехалі аўтобусы. У адным аўтобусе былі дастаўлены асуджаныя на смяротнае пакаранне, у астатніх прыехалі жандары і каты, якія павінны былі закатаваць асуджаных. Асуджаных было 27 чалавек, у тым ліку 6 на павешанне, 21 - на расстрэл. Афіцэр зачытаў імёны асуджаных, сярод якіх былі Крулікоўскі, Сабота, Юрчышын. Тыя, што пад расстрэл, былі па два чалавекі скуты кайданкамі, а тыя, што для павешання былі ў кайданках па адным, з рукамі за спінай. Па адным каты забіралі |
[2] |
івешалі. Кожныпаміраў са словамі на вуснах: «НяхайжывеПольшча», «Няхайжывенезалежная, дэмакратычнаяПольшча», “Так, як янынасвешаюць, вы будзеце вешаць іх”. Яныпаміралігераічна, нешкадуючы, што адыходзяць. Пасля завяршэння жандарызагадалілюдзямразысцісядадому. Забітыя ляжалі да самага вечара, вечарам конюхі адвезлі іх у Чарнеюў, на могілкі, і пахавалі ў адной магіле. Магілу жандары зраўнялі з зямлёй. Але знайшоўся добры паляк, які не забыўся пра загінуўшых і пазначыў магілу галінкамі елкі. З кожным разам усё больш вянкоў і кветак з'яўлялася на магіле забітых. Калі Польшча была вызвалена, то гаспадары зрабілі крыж і дошку. У першую гадавіну мы былі на магіле забітых, там было вельмі шмат вянкоў і кветак. Карціна закатаваных людзей так і засталася ў маёй памяці, якую не забуду, пакуль буду жывы. Даютрэк Баляслаў. вуч. VII кл. Яблонна, гм. Пётркуў [стыль захаваны] |